Урублеўскі Альбін Францавіч (1896)

  • Дата нараджэння: 25 снежань 1896 г.
  • Месца нараджэння: на ст. Ялаўка Лібава-Роменскай чыг.
  • Нацыянальнасць: літовец
  • Месца пражывання: Менск, вул. 1-я Надзеінская 20, кв. 1
  • Дата расстрэлу: 4 сакавiк 1938 г.

  • Дата арышту: 26 лiстапад 1937 г.
  • Дата асуджэння: 4 люты 1938 г.
  • Дата рэабілітацыі: 20 красавiк 1959 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Суд. кал. па крым. справах Вярх. суда БССР

Біяграфія

УРУБЛЕЎСКІ Альбін Францавіч, нарадзіўся 25 снежня 1896 на чыгуначнай станцыі Ялоўка Антузаўскай воласці Новааляксандраўскага павета Ковенскай губерні (цяпер н.п. Эглайне Эглайнскай воласці Ілукстскага края Латвіі) у сям’і чыгуначнага рабочага і краўца Францішка Валянцінавіча Урублеўскага і яго жонкі Тэафіліі Вікенцьеўны (у дзявоцтве Пракас). Дзед па ліні бацькі быў разам з усім родам зацверджаны ў патомным дваранстве Расійскай імперыі (18.07.1850).

Працаваў стрэлачнікам на ст. Мінск (747 км). Жыў з бацькамі і сваёй сям'ёй па адрасу: Мінск, вул. 1-я Надзеінская 20, кв. 1.

26 лістапада 1937 арыштаваны ў Мінску па месцы пражывання. Абвінавачваўся за антысавецкую агітацыю і сувязь з агентамі польскай разьведкі. Камісіяй НКУС і Пракуратуры СССР 4 лютага 1938 Альбін Францавіч Урублеўскі прысуджаны паводле арт. 72а КК БССР да вышэйшай меры пакарання. Растраляны ў Віцебскай турме 4 сакавіка 1938. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Савета БССР 20 красавіка 1959.

Vadzim Urubleuski (размовы) 20:12, 23 верасня 2017 (MSK)