Урублеўскі Альбін Францавіч (1896)

Фармуляр зменены карыстальнікам, дадзеныя не пацверджаны дакументальна і патрабуюць праверкі.

  • Дата нараджэння: 25 снежань 1896 г.
  • Імя па-руску: Врублевский Альбин Францевич
  • Месца нараджэння: Ковенская губерня, Новааляксандраўскі павет, Антузаўская воласць, чыг.ст. Ялоўка (Латвія, Ілукстскі край, Эглайнская воласць, н.п. Эглайне)
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: літовец
  • Сацыяльнае паходжанне: з рабочых
  • Адукацыя: няск. пачатковая
  • Прафесія / месца працы: чыгуначнік
  • Месца пражывання: Мінск, вул. 1-я Надзеінская 20, кв. 1
  • Дата расстрэлу: 4 сакавiк 1938 г.

  • Дата арышту: 26 лiстапад 1937 г.
  • Абвінавачанне: антысавецкая агітацыя, сувязь з агентамі польскай разведкі
  • Дата асуджэння: 4 люты 1938 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Камісія НКУС і Пракуратуры СССР
  • Артыкул: 72а
  • Прысуд: ВМП (расстрэл)
  • Дата рэабілітацыі: 20 красавiк 1959 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР

Біяграфія

УРУБЛЕЎСКІ Альбін Францавіч, нарадзіўся 25 снежня 1896 на чыгуначнай станцыі Ялоўка Антузаўскай воласці Новааляксандраўскага павета Ковенскай губерні (цяпер н.п. Эглайне Эглайнскай воласці Ілукстскага края Латвіі) у сям’і чыгуначнага рабочага і краўца Францішка Валянцінавіча Урублеўскага і яго жонкі Тэафіліі Вікенцьеўны (у дзявоцтве Пракас). Дзед па ліні бацькі быў разам з усім родам зацверджаны ў патомным дваранстве Расійскай імперыі (18.07.1850).

Працаваў стрэлачнікам на ст. Мінск (747 км). Жыў з бацькамі і сваёй сям'ёй па адрасу: Мінск, вул. 1-я Надзеінская 20, кв. 1.

26 лістапада 1937 арыштаваны ў Мінску па месцы пражывання. Абвінавачваўся ў антысавецкай агітацыі і сувязі з агентамі польскай разьведкі. Камісіяй НКУС і Пракуратуры СССР 4 лютага 1938 Альбін Францавіч Урублеўскі прысуджаны паводле арт. 72а КК БССР да вышэйшай меры пакарання. Растраляны ў Віцебскай турме 4 сакавіка 1938. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Савета БССР 20 красавіка 1959.

Жонка Урублеўская (у дзявоцтве Гурская) Марыя Сігізмундаўна, дзеці: Уладзіслаў (1925–1944) і Ганна (1929-1991).

{{Шаблон:Рэпрэсаваныя сваякі |брат=[[Урублеўскі Іван Францавіч (1900-1938)}}

Vadzim Urubleuski (размовы) 20:12, 23 верасня 2017 (MSK)