Баслык Яўстафій Кандратавіч (1902)
Фармуляр зменены карыстальнікам, дадзеныя не пацверджаны дакументальна і патрабуюць праверкі.
- Дата нараджэння: 30 сакавiк 1902 г.
- Імя па-руску: Баслык Евстафий Кондратьевич
- Месца нараджэння: Віленская губерня, Вілейскі павет, Куранецкая воласць, вёска Чыжэвічы (цяпер Мінская вобласць, Вілейскі раён, вёска Чыжэвічы)
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
- Адукацыя: сярэдняя спецыяльная адукацыя
- Прафесія / месца працы: святар Праваслаўнай Царквы
- Месца пражывання: Мінск, вул. Берасцянская, д. 29, кв. 2
- Дата смерці: 8 травень 1970 г.
- Месца смерці: Мінск
- Дата арышту: 20 люты 1951 г.
- Абвінавачанне: антысавецкая агітацыя
- Дата асуджэння: 5 верасень 1951 г.
- Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада пры калегіі АГПУ СССР
- Артыкул: 72б, 76 КК БССР
- Прысуд: 10 гадоў ППЛ
- Месца адбывання: Варкута, Рачны лагер № 6 (1951—10.05.1956 гг.)
- Дата вызвалення: 10 травень 1956 г.
- Дата рэабілітацыі: 28 лiстапад 1978 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР
- Архіўная справа: Архіў КДБ РБ 20622-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода); БД "Ахвяры палітычнага тэрора ў БССР"; "Беларускі "Мемарыял"
Біяграфія
БАСЛЫК Астах Кандратавіч, нар. 1902 у в. Чыжэвічы Вялейскага р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, сярэдняя адук., сьвятар Праваслаўнай царквы ў Менску. Жыў: Менск, вул. Берасьцянская 29, кв. 2. Арыштаваны 51.02.20. Асуджаны 51.09.05 «асобай нарадай» за а/с агітацыю паводле арт. 72б, 76 КК БССР на 10 гадоў ППЛ, Рачны лягер N6, г. Варкута. 78.11.28 справу пераглядала Суд. кал. па крым. справах Вярх. суда БССР. КГБ РБ 20622-с