Скірмунт Раман Аляксандравіч (1868)
- Дата нараджэння: 7 травень 1868 г.
- Імя па-руску: Скирмунт Роман Александрович
- Месца нараджэння: Мінская губ., Пінскі павет (Брэсцкая вобл., Пінскі раён), в. Парэчча
- Пол: мужчына
- Адукацыя: сярэдняя
- Дата расстрэлу: 7 кастрычнiк 1939 г.
- Дата арышту: верасень 1939 г.
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Раман Скірмунт - палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст.
Нарадзіўся 25.4(7.5).1868 у в. Парэчча Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. Скончыў Рыжскую класічную гімназію. Быў адным з кіраўнікоў Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. Імкнуўся стварыць Краёвую партыю Літвы і Беларусі як міжнацыянальны блок польскіх, літоўскіх і бел. партыйных арганізацый. Аўтар прац пра нацыянальнае развіццё беларусаў і літоўцаў. У студз. 1917 узначаліў Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. У сак.—ліп. 1917 старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта. У 1918 падчас нямецкай акупацыі ўзначаліў «Менскае беларускае прадстаўніцтва», ад якога ў крас. 1918 увайшоў у Раду БНР. У ліп. 1918 узначальваў Народны сакратарыят Беларусі (урад). У 1919 быў адным з заснавальнікаў Польска-беларускага таварыства ў Варшаве. У 1930 абраны сенатарам Польшчы.
Арыштаваны савецкімі спецслужбамі ў вер. 1939. Расстраляны 7.10.1939.