Будзінскі Станіслаў Янавіч (1894)
- Дата нараджэння: 9 верасень 1894 г.
- Імя па-руску: Будзинский Станислав Янович
- Месца нараджэння: г. Варшава
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: паляк
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: Навуковы супрацоўнік і выкладчык, Вышэйшая школа прапагандыстаў ім. Свярдлова пры ЦК УсеКП(б)
- Месца пражывання: РСФСР, г. Масква, Вялікі Афанасьеўскі зав., д.37, кв.39
- Партыйнасць: Член УсеКП(б)
- Дата расстрэлу: 21 жнiвень 1937 г.
- Месца смерці: РСФСР, г. Масква, турма НКУС
- Месца пахавання: Масква, Данскія могілкі
- Дата арышту: 10 чэрвень 1937 г.
- Абвінавачанне: Шпіянаж
- Дата асуджэння: 21 жнiвень 1937 г.
- Орган, які вынес прысуд: Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР
- Прысуд: ВМП
- Дата рэабілітацыі: 29 красавiк 1955 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Станіслаў Будзінскі - рэвалюцыйны дзеяч, публіцыст.
Нарадзіўся ў Варшаве 9.9.1894. У 1912—15 член Варшаўскага камітэта СДКПіЛ. З чэрв. 1917 член Выканкама груп СДКПіЛ у Расіі. Удзельнік Кастрычніцкага ўзброенага паўстання 1917 у Маскве. У снеж. 1917 — сак. 1918 наркам сацыяльнага забеспячэння Масквы і Маскоўскай губ. Са снеж. 1918 у Польшчы. У 1919 арыштаваны польскімі ўладамі. У 1920 па абмене палітвязнямі ў Савецкай Расіі. Рэдактар польскамоўных газет Ваенна-рэвалюцыйнага савета Зах. фронту.
З 1930 рэдактар газ. «Звязда», член рэдкалегіі час. «Бальшавік Беларусі». Член ЦК і Бюро ЦК КП(б)Б у 1929—32.
З 1934 прафесар Міжнароднай ленінскай школы ў Маскве. Аўтар грамадска-паліт. брашур і артыкулаў. Спрабаваў падвесці ідэалагічную і тэарэтычную аснову пад паліт. кампанію па выкрыцці бел. нацдэмаў (артыкул «Вораг у доме» пра раман М.Зарэцкага «Крывічы»).
Арыштаваны ў чэрвені 1937. Расстраляны 21.8.1937. Рэабілітаваны пасмяротна.