Краскоўскі Іван Ігнатавіч (1880)

Іван Краскоўскі.jpg
  • Дата нараджэння: 24 чэрвень 1880 г.
  • Імя па-руску: Красковский Иван Игнатьевич
  • Месца нараджэння: Гродзенская губ., Бельскі павет (Польшча, Падляшскае ваяводства) в. Дубічы
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Служачы, Дзяржплан СССР
  • Партыйнасць: беспартыйны
  • Дата арышту: 18 снежань 1917 г.
  • Дата рэабілітацыі: 10 чэрвень 1988 г.

  • Дзе і кім арыштаваны: АДПУ СССР
  • Дата арышту: 8 лiпень 1930 г.
  • Абвінавачанне: Справа «Саюза вызвалення Беларусі»
  • Дата асуджэння: 10 красавiк 1931 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ
  • Прысуд: 5 гадоў ссылкі
  • Месца адбывання: РСФСР, г. Самара (г. Куйбышаў)
  • Дата рэабілітацыі: 10 чэрвень 1988 г.

  • Дзе і кім арыштаваны: РСФСР, г. Куйбышаў
  • Дата арышту: 4 лiстапад 1937 г.
  • Дата асуджэння: 4 сакавiк 1940 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада пры НКУС СССР
  • Артыкул: 58-6 КК РСФСР
  • Прысуд: Залік тэрміна папярэдняга зняволення
  • Дата вызвалення: 19 сакавiк 1940 г.
  • Дата рэабілітацыі: травень 1962 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Куйбышаўскі абласны суд

  • Крыніцы дадзеных: Адкрыты спіс

Біяграфія

Іван Ігнатавіч Краскоўскі - беларускі палітычны дзеяч, публіцыст, педагог.

Нарадзіўся 24 чэрвеня 1880 у в. Дубічы (Бельскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Падляшскае ваяводства, Польшча). Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт.

Працаваў у Кіеве ў Зямельным саюзе. Член БСГ; БСДП. У верасні 1917 на з'ездзе народаў у Кіеве прадстаўляў беларускія нацыянальныя арганізацыі.

Арыштаваны бальшавікамі 18.12.1917.

У 1918 уваходзіў у склад урада Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР); быў паслом УНР у Грузіі. У 1920 старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. З 1922 дырэктар Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі (цяпер Даўгаўпілс, Латвія).

З лета 1925 у Мінску, працаваў у БДУ, Інбелкульце (потым БелАН). Старшыня сацыяльна-культурнай секцыі і член прэзідыума Дзяржплана БССР. З 1930 у Дзяржплане СССР.

Арыштаваны АДПУ СССР 8.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Этапаваны для следства ў Мінск. Пастановай Калегіі АДПУ ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у Самару. Зноў арыштаваны НКУС СССР 4.11.1937. Рашэннем ад 4.3.1940 тэрмін папярэдняга зняволення залічаны ў тэрмін адбывання пакарання; вызвалены 19.3.1940. Пасля вайны выехаў у Чэхаславакію да дачкі, якая працавала ў музеі ў Браціславе. Памёр 23 жніўня 1955. Пахаваны на браціслаўскіх могілках Славічіе удоліе.

Па першым прысудзе рэабілітаваны 22.5.1962, па другім прысудзе рэабілітаваны Куйбышаўскім абласным судом 10.6.1988.