Дайлідовіч Аляксандр Аляксандравіч (1904)
- Дата нараджэння: 23 снежань 1904 г.
- Варыянты імя: Алесь Дудар
- Месца нараджэння: Мінкая губ., Мазыркі павет (Гомельская вобл., Петрыкаўскі раён), в. Навасёлкі
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
- Прафесія / месца працы: пісьменнік
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Правадная 15а, кв. 2
- Дата расстрэлу: 29 кастрычнiк 1937 г.
- Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС
- Дзе і кім арыштаваны: ДПУ БССР
- Дата асуджэння: 20 сакавiк 1929 г.
- Прысуд: 3 гады высылкі
- Месца адбывання: РСФСР, г. Смаленск
- Дзе і кім арыштаваны: РСФСР, г. Смаленск
- Дата арышту: 22 лiпень 1930 г.
- Дзе і кім арыштаваны: БССР, г. Мінск, вул. Правадная, д. 15а, кв. 2
- Дата арышту: 31 кастрычнiк 1936 г.
- Абвінавачанне: Член антысавецкай аб'яднанай шпіёнска-тэрарыстычнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі
- Дата асуджэння: 28 кастрычнiк 1937 г.
- Артыкул: 70; 76 КК БССР
- Прысуд: ВМП з канфіскацыяй маёмасці
- Дата рэабілітацыі: 21 верасень 1957 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР
- Архіўная справа: КДБ БССР 10861-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода); Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. I;
Біяграфія
ДАЙЛІДОВІЧ (Дудар) Аляксандар Аляксандравіч, нар. 23.12.1904 у в. Навасёлкі Капаткевіцкага р-ну Гомельскай вобл., беларус, зь сялян, пісьменьнік, Літаратурная работа. Жыў: Менск, вул. Правадная 15а, кв. 2. Арыштаваны 36.10.31. Асуджаны 37.10.28 судовым ворганам як член а/с аб'яд. шпіёнска-тэрар. нацыянал-фашысц. арг. паводле арт. 70, 76 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 37.10.29. 57.09.21 Вайсковая калегія Вярх. суду СССР. КГБ БССР 10861-с
[сапр.: Дайлідовіч Аляксандр Аляксандравіч; іншыя псеўданімы і крыптанімы: Т. Глыбоцкі; Тодар Глыбоцкі; Ал.Д.; Т.Г.; Т.Г-кі; Арцём Яроцкі; 24.12.1904, в. Навасёлкі Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, НКВД], паэт, крытык, перакладчык. Нарадзіўся ў сям’і беззямельнага селяніна. У час 1-й сусветнай вайны Дайлідовічы знаходзіліся ў бежанстве. Выязджалі ў Тамбоўскую вобл. (Казлоў, цяпер Мічурынск). Вясной 1917 сям’я вярнулася ў Беларусь. Пасля сканчэння (1921) сярэдняй школы (па іншых звестках — сямігодкі) Д. уступіў у тэатральную трупу славутага У.Галубка. Першы верш апублікаваў у 1921 у газ. «Савецкая Беларусь». У 1923 адзін з заснавальнікаў мінскай, віцебскай і полацкай філій «Маладняка». Выступаў таксама як крытык і празаік. Перакладаў з рускай, нямецкай, французскай моў. У 1927—28 вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага ф-та БДУ. У выніку кампаніі супраць бел. пісьменнікаў-студэнтаў быў вымушаны пакінуць ун-т. У снеж. 1927 выйшаў з «Маладняка» і далучыўся да новага аб’яднання «Полымя». За верш «Пасеклі наш край папалам…» арыштаваны ДПУ 20.3.1929; высланы на тры гады ў Смаленск. Зноў арыштаваны ў Смаленску 22.7.1930 і прывезены ў Мінск на допыты па справе «Саюза вызвалення Беларусі». У 1931 зноў у Смаленску. Пасля сканчэння тэрміну высылкі вярнуўся ў Мінск. Сябра СП БССР з 1934. У 1935—36 у асноўным займаўся перакладамі. У трэці раз арыштаваны 31.10.1936; пасля года катаванняў і допытаў расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.