Гандаровіч Анатоль Антонавіч (1910)

- Дата нараджэння: 1910 г.
- Варыянты імя: Гандарович Анатолий Антонович
- Месца нараджэння: Віленская губ., Вілейскі павет (Мінская вобл., Вілейскі раён), мяст. Ілля
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Адукацыя: сярэдняя
- Прафесія / месца працы: Праваслаўны святар, архіерэйская дамавая царква г. Мінска
- Месца пражывання: БССР, Маладзечанская вобл., Ільянскі раён, мяст. Ілля
- Дата смерці: 12 красавiк 1975 г.
- Дата арышту: 15 травень 1946 г.
- Абвінавачанне: Супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі, антысавецкая дзейнасць
- Дата асуджэння: 28 кастрычнiк 1946 г.
- Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада МДБ
- Артыкул: 63-1 КК БССР
- Прысуд: 10 гадоў ППЛ, 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці
- Месца адбывання: РСФСР, Магаданская вобл.
- Дата вызвалення: 30 лiпень 1953 г.
- Дата рэабілітацыі: 5 чэрвень 1964 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР
- Архіўная справа: КДБ РБ 18791-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
Анатоль Гандаровіч - протаіерэй.
Нарадзіўся ў 1910 годзе ў мястэчку Ілля (зараз Вілейскі раён Мінскай вобл.).
У 1937—42 псаломшчык Віленскага Свята-Духава манастыра. У 1942—44 святар Мікалаеўскага храма в. Крайск, цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. У 1944—46 служыў у архіерэйскай дамавой царкве ў Мінску. Быў жанаты, гадаваў пяцёра дзяцей.
Падчас вайны Анатоль Гандаровіч неаднаразова прымаў у сябе партызан, даваў ім прадукты і месца для адпачынку. Партызана захоўвалі ў доме святара тол, капсулі, бікфордавы шнуры. Дапамагаў святар і медыкаментамі.
У Вялікдзень 1943 года нямецкія войскі планавалі захапіць у царкве в. Краўск моладзь для адпраўкі на працы ў Германію. Ведаючы гэта, партызаны упільнавалі прыход немцаў і дапамаглі моладзі схавацца ў лясах. Падчас перастрэлкі загарэлася царква. Сыходзячы з Крайску, два нямецкіх афіцэра пад рукі ўвялі святара Анатоля Гандаровіча. Гэта было ўспрынята мясцовымі жыхарамі неадназначна. Закраліся падазрэнні пра сувязь Гандаровіча з паліцыяй. Пасля вайны гэта было данесена ў МДБ.
Арыштаваны 15.5.1946 у мяст. Ілля. Асуджаны 28.10.1946 асобай нарадай МДБ за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі і антысавецкую дзейнасць» дa 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з канцлагераў МДБ Магаданскай вобл. Вызвалены 30.7.1953.
Вярнуўся ў Беларусь. Служыў у Свята-Троіцкай царкве ў Хоцімску Магілёўскай вобл. З 1956 настаяцель Крыжаўздзвіжанскага храма ў Касцюковічах Магілёўскай вобл. З 1963 служыў у Пакроўскай царкве в. Вялікія Лозіцы Магілёўскага р-на. У 1965—74 настаяцель Пакроўскага храма в. Стары Крыўск Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. З 30.4.1974 за штатам. Жонка святара Яўгенія Мацвееўна Гандаровіч памерла 5.12.1976. Рэабілітаваны 5.6.1964 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Г. № 18791-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.