Жыдаловіч Кляменці Філіцыянавіч (1875)
- Дата нараджэння: 1875 г.
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
ЖЫДАЛОВІЧ Кляменці Філіцыянавіч, 1875 г.н., ураджэнец в. Пяршай Менскага пав. і губэрні, беспартыйны, часова не працаваў, жыў: г. Ленінград, пр. Валадарскага, д. 15, кв. 24. Арыштаваны 28 верасьня 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 18 кастрычніка 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-6-10 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 24 кастрычніка 1937 г.
