Захар'Яшонак-Харэвіч Павал Сямёнавіч (1880)

  • Дата нараджэння: 1880 г.
  • Нацыянальнасць: беларус

Біяграфія

ЗАХАР’ЯШОНАК-ХАРЭВІЧ Павал Сямёнавіч, 1880 г.н., ураджэнец в. Якубоўшчына Дзісенскага пав. Віленскай губ., беларус, член ВКП(б) у 1931-1937 г., пэнсіянэр, жыў: г. Ленінград, Ржэўка, Капсульная шаша, д. 40, кв. 72. Арыштаваны 29 кастрычніка 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 9 лістапада 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-6-10-11 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 15 лістапада 1937 г.