Катовіч Іосіф Антонавіч (1885)
- Дата нараджэння: 1885 г.
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
КАТОВІЧ Язэп Антонавіч, 1885 г.н., ураджэнец г. Віцебск (у іншых зьвестках г. Шклоў), канд. у члены ВКП(б) у 1931-1937 г., зьменны майстар Сясьскага цэлюлёзна-папяровага камбінату, жыў: п. Сясьбуд. Арыштаваны 8 кастрычніка 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 15 сьнежня 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-6-11 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 20 сьнежня 1937 г.
