Клевановіч Сямён Мікалаевіч (1876)

  • Дата нараджэння: 1876 г.
  • Месца нараджэння: у в. Лучнікі Слуцкага р-ну Менскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: непісьменны

  • Дата арышту: 10 лiстапад 1933 г.
  • Дата асуджэння: 20 студзень 1934 г.
  • Артыкул: 68 КК БССР
  • Прысуд: 5 гадоў ППЛ
  • Дата рэабілітацыі: 23 чэрвень 1989 г.

Біяграфія

КЛЕВАНОВІЧ Сямён Мікалаевіч, нар. 1876 у в. Лучнікі Слуцкага р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, непісьменны, селянін, аднаасобная гаспадарка ў в. Лучнікі. Арыштаваны 33.11.10. Асуджаны 34.01.20 калегіяй ОГПУ як агент польскай выведкі паводле арт. 68 КК БССР на 5 гадоў ППЛ (заменена высылкай) Белбалткамбінат. 89.06.23 справу пераглядала Пракуратура БВА. Вызвалены датэрмінова з-за хваробы. КГБ РБ 24925-с