Кіхалевіч Лявонці Паўлавіч (1899)

  • Дата нараджэння: 1899 г.

Біяграфія

КІХАЛЕВІЧ Лявонці Паўлавіч, 1899 г.н., ураджэнец маёнтку Аляксандрава-Альбэртын Слонімскага пав. Гарадзенскай губ., беспартыйны, нармавальнік бюро падрыхтоўкі заводу №189 імя Арджанікідзэ, жыў: г. Ленінград, В. О., Касая лінія, д. 24/25, кв. 108. Арыштаваны 2 кастрычніка 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 14 кастрычніка 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-9-11 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 18 кастрычніка 1937 г.