Ласіцкі Пётр Баляслававіч (1894)
- Дата нараджэння: 1894 г.
- Нацыянальнасць: беларус
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
ЛАСІЦКІ Пётра Баляслававіч, 1894 г.н., ураджэнец м. Сьвіслач Бабруйскага пав. Менскай губ., беларус, беспартыйны, начальнік 2-га цэху Іжорскага заводу, жыў: г. Ленінград. Арыштаваны 26 ліпеня 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 9 верасьня 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-6-7-9-11 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 15 верасьня 1937 г.
