Лаўцэвіч Антон Восіпавіч (1891)

  • Дата нараджэння: 1891 г.
  • Нацыянальнасць: беларус

Біяграфія

ЛАЎЦЭВІЧ Антон Восіпавіч, 1891 г.н., ураджэнец в. Порплішча Вялейскага пав. Віленскай губ., беларус, беспартыйны, шафёр 1-й гарадзкой пажарнай каманды УНКВД ЛВ, жыў: г. Ленінград, Языкоў зав., д. 23, кв. 20. Арыштаваны 21 жніўня 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 10 кастрычніка 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-6 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 15 кастрычніка 1937 г.