Лемяшонак Якаў Рыгоравіч (1895)
- Дата нараджэння: 1895 г.
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
ЛЕМЯШОНАК Якаў Рыгоравіч, 1895 г.н., ураджэнец в. Баравок Дрысенскага р-ну БССР, беспартыйны, машыніст дэпо ст. Старая Руса Акц. чыгункі, жыў тамсама. Арыштаваны 10 чэрвеня 1937 г. Асобай тройкай УНКВД ЛВ 3 верасьня 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-6-7-10 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 6 верасьня 1937 г.
