Марцынкевіч Фэлікс Васільевіч (1881)

  • Дата нараджэння: 1881 г.
  • Нацыянальнасць: беларус

Біяграфія

МАРЦЫНКЕВІЧ Фэлікс Васілевіч, 1881 г.н., ураджэнец хут. Ратамка Сеньненскага пав. Магілёўскай губ., беларус, беспартыйны, службовец заводу под’ёмных збудаваньняў імя Кірава, жыў: п. Стрэльна, Тэатральная алея, д. 3. Арыштаваны 28 верасьня 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 2 сьнежня 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-10 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 8 сьнежня 1937 г.