Партноў Мірон Давыдавіч (1900)

  • Дата нараджэння: 1900 г.

Біяграфія

ПАРТНОЎ Мірон Давыдавіч, 1900 г.н., ураджэнец м. Лагішын Пінскага пав. Менскай губ., гэбрай, член ВКП(б) у 1927-1935 г., інжынэр Цэнтральнага ін-ту мэталаў, жыў: г. Ленінград, пр. Валадарскага, д. 15, кв. 47. Арыштаваны 2 студзеня 1935 г. Асобай нарадай пры НКВД СССР 10 лютага 1935 г. асуджаны за "прыналежнасьць да к.-р. зіноўеўскай групы" на 3 гады канцлягера. Адбываў пакараньне ў Севвастлагу (Калыма). Тройкай УНКВД Дальбуду 6 верасьня 1937 г. прысуджаны за “кантррэвалюцыйную дзейнасьць” да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны 1 кастрычніка 1937 г.