Плюшчынскі Уладзімір Міхайлавіч (1891)

  • Дата нараджэння: 1891 г.
  • Нацыянальнасць: беларус

Біяграфія

ПЛЮШЧЫНСКІ Ўладзімер Міхалавіч, 1891 г.н., ураджэнец в. Радзівілмонты Слуцкага пав. Менскай губ., беларус, беспартыйны, змазчык гаража Іжорскага заводу, жыў: г. Ленінград. Арыштаваны 4 жніўня 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 9 верасьня 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-10-11 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 15 верасьня 1937 г.