Пупін Іосіф Ануфрыевіч (1898)
- Дата нараджэння: 1898 г.
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
ПУПІН Язэп Нупрэевіч, 1898 г.н., ураджэнец в. Баборыкі Друйскай вол. Дзісенскага пав. Віленскай губ., беспартыйны, электраманцёр Кіраўскага заводу, жыў: г. Ленінград. Арыштаваны 1 верасьня 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 9 верасьня 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-9-11 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 15 верасьня 1937 г.
