Стэфановіч Іосіф Данілавіч (1886)
- Дата нараджэння: 1886 г.
- Нацыянальнасць: беларус
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
СТЭФАНОВІЧ Язэп Данілавіч, 1886 г.н., ураджэнец в. Рускае Сяло Сьвянцянскага пав. Віленскай губ., беларус, беспартыйны, бухгалтар домакіраўніцтва фабрыкі “Чырвоны ткач”, жыў: г. Ленінград. Арыштаваны 2 верасьня 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 9 верасьня 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-6-9 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 15 верасьня 1937 г.
