Сьпец Станіслаў Вікенцьевіч (1883)
- Дата нараджэння: 1883 г.
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
СЬПЕЦ Станіслаў Вікенцевіч, 1883 г.н., ураджэнец в. Шавелы Ашмянскага пав. Віленскай губ., беспартыйны, пэнсіянэр, жыў: ст. Лісі Нос Лен. вобл., Межавая вул., д. 33. Арыштаваны 3 кастрычніка 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 9 лістапада 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-6 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 15 лістапада 1937 г.
