Сітко Фэлікс Вікенцьевіч (1890)
- Дата нараджэння: 1890 г.
- Нацыянальнасць: беларус
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
СІТКО Фэлікс Вікенцевіч, 1890 г.н., ураджэнец в. Ласінец Сакольскага пав. Гарадзенскай губ., беларус, беспартыйны, экспэдытар транспартнага аддзелу 2-й Галоўнай управы НКОП, жыў: г. Ленінград, вул. Пляханава, д. 36, кв. 20. Арыштаваны 20 жніўня 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 19 лістапада 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-6-9-11 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 24 лістапада 1937 г.
