Усьціновіч Аляксандр Харытонавіч (1896)

  • Дата нараджэння: 1896 г.
  • Нацыянальнасць: беларус

Біяграфія

УСЬЦІНОВІЧ Аляксандар Харытонавіч, 1896 г.н., ураджэнец в. Менькі Ваўкавыскага пав. Гарадзенскай губ., беларус, член ВКП(б) у 1919-1937 г., дырэктар студэнцкага гарадка Лен. Індустрыйнага інстытуту, жыў: г. Ленінград, 12-я Чырвонаармейская вул., д. 3, кв. 6. Арыштаваны 22 кастрычніка 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 22 лістапада 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-6-11 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 27 лістапада 1937 г.