Анашчанка Фядос Карпавіч (1884)

  • Дата нараджэння: 1884 г.
  • Месца нараджэння: у в. Піхця Сураскага р-ну Віцебскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Дата расстрэлу: 3 снежань 1937 г.
  • Месца смерці: ў Віцебскай турме

  • Дата арышту: 25 жнiвень 1937 г.
  • Дата асуджэння: 22 лiстапад 1937 г.
  • Дата рэабілітацыі: 30 кастрычнiк 1959 г.

Біяграфія

АНАШЧАНКА Фядос Карпавіч, нар. 1884 у в. Піхця Сураскага р-ну Віцебскай вобл., беларус, зь сялян, калгасьнік у к-се «Запаветы Ільліча» ў в. Новы Двор Сураскага р-ну. Арыштаваны 37.08.25. Асуджаны 37.11.22 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як член ПАВ паводле арт. 64, 71, 72, 76 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Віцебскай турме 37.12.03. 59.10.30 справу пераглядаў Вярхоўны Суд БССР. УКГБ Віцебскай вобл. 8750-П