Юшкевіч Напалеон Апалінаравіч (1888)

  • Дата нараджэння: 1888 г.

Біяграфія

ЮШКЕВІЧ Напалеон Апалінаравіч, 1888 г.н., ураджэнец фальварку Фурсбэрг Луцкай вол. Дзісенскага пав. Віленскай губ., канд. у члены ВКП(б) у 1933-1937 г., сьлесар-зборшчык мэханічнага заводу ГОМЗ імя ОГПУ, жыў: г. Ленінград, Дзьмітраўскі зав., д. 16, кв. 9. Арыштаваны 20 жніўня 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 14 сьнежня 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-6-9-11 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 20 сьнежня 1937 г.