Сысоеў Іосіф Іванавіч (1888)

  • Дата нараджэння: 1888 г.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Месца пражывання: на месцы працы
  • Дата расстрэлу: 19 лiстапад 1937 г.
  • Месца смерці: ў Ленінградзе

  • Дата арышту: 7.09.1937
  • Артыкул: 58-10 УК РСФСР
  • Прысуд: ВМП

Біяграфія

СЫСОЕЎ Язэп Іванавіч, 1888 г.н., ураджэнец в. Клін Гарадзецкага р-ну БССР (у пашпарце в. Клін Віцебскага пав. і губэрні), беларус, член ВКП(б) у 1928-1937 г., заг. сталоўкі №12 ст. Дно Акц. чыгункі, жыў на месцы працы. Арыштаваны 7 верасьня 1937 г. Асобай тройкай УНКВД ЛВ 15 лістапада 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-10 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 19 лістапада 1937 г.