Барадзей Міхаіл Сцяпанавіч (1889)
- Дата нараджэння: 1889 г.
- Нацыянальнасць: беларус
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
БАРАДЗЕЙ Міхал Сьцяпанавіч, 1889 г.н., ураджэнец в. Бабінка Брэст-Літоўскага пав. Гарадзенскай губ., беларус, беспартыйны, агент у адпраўцы грузаў заводу «Чырвоная вагранка», жыў: г. Ленінград, Зьвенігародзкая вул., д. 6, кв. 27. Арыштаваны 27 кастрычніка 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 9 лістапада 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-1а УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 15 лістапада 1937 г.
