Бута Уладзімір Спірыдонавіч (1908)

  • Дата нараджэння: 1908 г.
  • Месца нараджэння: у в. Гапонава Плешчаніцкага павету Менскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Дата расстрэлу: 10 снежань 1937 г.
  • Месца смерці: ў Барысаўскай турме

  • Дата арышту: 23 жнiвень 1937 г.
  • Дата асуджэння: 28 лiстапад 1937 г.
  • Дата рэабілітацыі: 13 лiстапад 1957 г.

Біяграфія

БУТА Ўладзімер Сьпірыдонавіч, нар. 1908 у в. Гапонава Плешчаніцкага павету Менскай вобл., беларус, калгасьнік к-су «Прамень сацыялiзму» ў в. Гапонава. Арыштаваны 37.08.23. Асуджаны 37.11.28 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскіх выведворганаў, за шпіёнскую, шкодніцкую дзейнасьць паводле арт. 64,68,71,72,76 КК да ВМП. Расстраляны ў Барысаўскай турме 37.12.10. 57.11.13 справа пераглядалася ВТ БВА. КГБ РБ 11079-с