Горбач Іван Фёдаравіч (1877)

  • Дата нараджэння: 1877 г.
  • Месца нараджэння: у в. Заранаўцы Капыльскага р-ну Менскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: непісьменны
  • Дата расстрэлу: 24 кастрычнiк 1937 г.
  • Месца смерці: ў Слуцкай турме

  • Дата арышту: 29 жнiвень 1937 г.
  • Дата асуджэння: 14 кастрычнiк 1937 г.

Біяграфія

ГОРБАЧ Іван Фёдаравіч, нар. 1877 у в. Заранаўцы Капыльскага р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, непісьменны, цясьляр к-су «Авангард» у в. Заранаўцы. У 1930 прыцягваўся да адказнасьці за валютныя зьдзелкі. У 1932 за ўкрывальніцтва кулацкага збожжа атрымаў год зьняволеньня. Арыштаваны 37.08.29. Асуджаны 37.10.14 за пасобніцтва белапалякам у часе акупацыі паводле арт. 68, 72, 74 КК да ВМП. Расстраляны ў Слуцкай турме 37.10.24. 57.10.02 ВТ Ленінградзкага ВА. КГБ РБ 10995-с