Грабянец-Кузьміч Ганна Сцяпанаўна (1925)

  • Дата нараджэння: 1925 г.
  • Месца нараджэння: у в. Крамок Старадарожскага р-ну Бабруйскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларуска
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: пачатк. адукацыя
  • Дата асуджэння: 25 студзень 1947 г.

Біяграфія

ГРАБЯНЕЦ-КУЗЬМІЧ Ганна Сьцяпанаўна, нар. 1925 у в. Крамок Старадарожскага р-ну Бабруйскай вобл., беларуска, зь сялян, пачатк. адукацыя, рабочая саўгасу «Залог пяцігодкі» ў в. Суцін Пухавіцкага р-ну. Асуджаная 47.01.25 «асобай нарадай» як член сям’і здрадніка Радзімы на 5 гадоў высылкі, Манскі р-н Краснаярскага края. 91.07.31 справа перагл. Менскім аблсудом. КГБ РБ 31753-с