Гурэвіч Гец Самуйлавіч-Шмуйлавіч (1885)
- Дата нараджэння: 1885 г.
- Месца нараджэння: на хут. Роўнае Поле Ушацкага р-ну Віцебскай вобл.
- Нацыянальнасць: габрай
- Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
- Адукацыя: пачатк. адук.
- Дата арышту: 8 люты 1938 г.
- Дата асуджэння: 25 травень 1938 г.
- Дата рэабілітацыі: 2 кастрычнiк 1989 г.
- Архіўная справа: УКГБ Віцебскай вобласьці
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
ГУРЭВІЧ Гец Самуйлавіч-Шмуйлавіч, нар. 1885 на хут. Роўнае Поле Ушацкага р-ну Віцебскай вобл., габрай, зь сялян, пачатк. адук., службовец смалакурнага заводу ў м. Першамайск Ушацкага р-ну. Арыштаваны 38.02.08. Асуджаны 38.05.25 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскай разьведкі паводле арт. 68, 72 КК БССР да ВМП. Расстраляны 38.07.13 у г. Полацак. 89.10.02 справа пераглядалася Вайсковай пракуратурай ЧБВА. УКГБ Віцебскай вобласьці