Аверчанка Іван Іванавіч (1885)

  • Дата нараджэння: 1885 г.
  • Месца нараджэння: у в. Таўкачова Гарадоцкага р-ну Віцебскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: пачатк. адукацыя
  • Дата асуджэння: 11 травень 1945 г.

Біяграфія

АВЕРЧАНКА Іван Іванавіч, нар. 1885 у в. Таўкачова Гарадоцкага р-ну Віцебскай вобл., беларус, зь сялян, пачатк. адукацыя, калгасьнік к-су імя Варашылава ў в. Сюбораўка Гарадоцкага р-ну. У 1942-1944 падтрымліваў сувязь з партызанскай брыгадай Райцава. Асуджаны 45.05.11 як падазраваны ў пасобніцтве нямец. акупантам у гады ВАВ паводле арт. 63-1 КК БССР. 45.08.10 сьледчым УНКГБ Віцебскай вобласьці крымінальная справа спынена на падставе арт. 202-2 КПК БССР. Абвінавачаны з-пад варты вызвалены. УКГБ Віцебскай вобласьці