Розніца паміж версіямі "Агол Ізраіль Іосіфавіч (1891)"
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Шаблон:Фармуляр | {{Шаблон:Фармуляр | ||
+ | |імя па-руску=Агол Иосиф Иосифович | ||
+ | |варыянты імя=Ізраіль | ||
|дата нараджэння=02.12.1891 | |дата нараджэння=02.12.1891 | ||
− | |||
|месца нараджэння=Мінская губ. (Магілёўская вобл.), г. Бабруйск | |месца нараджэння=Мінская губ. (Магілёўская вобл.), г. Бабруйск | ||
|пол=мужчына | |пол=мужчына |
Версія ад 20:37, 26 ліпеня 2017
- Дата нараджэння: 2 снежань 1891 г.
- Імя па-руску: Агол Иосиф Иосифович
- Варыянты імя: Ізраіль
- Месца нараджэння: Мінская губ. (Магілёўская вобл.), г. Бабруйск
- Пол: мужчына
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: супрацоўнік лабараторыі генетыкі Біялагічнага інстытута; акадэмік АН УССР
- Дата расстрэлу: 10 сакавiк 1937 г.
- Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС
- Дата арышту: 1936 г.
Біяграфія
[2.12.1891, Бабруйск — 10.3.1937, Мінск], філосаф, біёлаг, публіцыст, паліт. дзеяч. Член РСДРП з 1915. За ўдзел у рэвалюцыйным руху ў Бабруйску высланы ў Туруханскі край. Са жн. 1918 член Краявога камітэта камуністычных арганізацый Беларусі і Літвы, які кіраваў дзейнасцю падпольных арганізацый. Са студз. 1919 сакратар Мінскага гарвыканкама, намеснік камісара па справах фінансаў БССР. Дэлегат Першага Усебеларускага з’езда Саветаў (лют. 1919), член ЦВК Літоўска-Беларускай ССР. З 1921 слухач Інстытута чырвонай прафесуры ў Маскве. З 1924 супрацоўнік Інстытута філасофіі (секцыі прыродазнаўчых навук) у Маскве, пазней — лабараторыі генетыкі Біялагічнага інстытута. Па праблемах генетыкі дразафілы некалькі гадоў працаваў у ЗША. З 1934 акадэмік АН Украінскай ССР. Распрацоўваў філасофскія праблемы біялогіі, асабліва генетыкі. У 1936 арыштаваны. Расстраляны 10 сак. 1937. Рэабілітаваны пасмяротна.