Александровіч Андрэй Іванавіч (1906)

  • Дата нараджэння: 9 студзень 1906 г.
  • Месца нараджэння: у г. Менск
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: з рабочых
  • Месца пражывання: Менск, вул. Савецкая 168, кв. 54

  • Дата арышту: 2 лiпень 1938 г.
  • Дата асуджэння: 22 красавiк 1939 г.

Біяграфія

АЛЕКСАНДРОВІЧ Андрэй Іванавіч, нар. 00.01.1906 у г. Менск, беларус, з рабочых, пісьменьнік, Саюз пісьменьнікаў БССР. Жыў: Менск, вул. Савецкая 168, кв. 54. Арыштаваны 38.07.02. Асуджаны 39.04.22 судовым ворганам як член а/с нацыянал. арг., за шпіёнскую дзейнасьць паводле арт. 58-6,17-58-8 на 5 гадоў ППЛ, на 5 гадоў паразы ў правох, Нарыльлаг. 08.06.1949 «асобай нарадай» прысуджаны да ссылкі на пасяленьне ў Краснаярскі край. 55.11.25 Пленум Вярх. суда СССР. КГБ БССР 5654-с

[псеўданімы: А.А-віч, А.Андр., Андр. Ал-іч, А.Худніцкі, Чыгуначнік Бэцін; 9(22).1.1906, Мінск — 6.1.1963, Падмаскоўе], паэт, перакладчык, публіцыст, член-карэспандэнт АН БССР. Сярэднюю і вышэйшую адукацыю атрымаў у Мінску: скончыў МБПТ (1925), БДУ (1930). Яшчэ ў гады 1-й сусветнай вайны стаў удзельнікам хору У.Тэраўскага. Наведваў «Беларускую хатку». Адзін з арганізатараў літаратурнага аб’яднання «Маладняк». У 1925 рэдактар час. «Малады араты», працаваў у рэдакцыях розных рэгіянальных і мінскіх выданняў («Наш працаўнік», «Чырвоная Полаччына», «Бальшавік Беларусі», «Заклік»). Першыя паэтычныя зборнікі «Па беларускім бруку», «Прозалаць». Кар’ера А. развівалася даволі паспяхова: у 1934—37 намеснік старшыні праўлення СП БССР, дырэктар Інстытута мовы БелАН, у 1931—37 член ЦВК БССР, у 1936—37 кандыдат у члены ЦК КП(б)Б. У 1930-я ў час цкавання бел. руху далучыўся да гэтай кампаніі. У паэме «Цені на сонцы» (1930) «выкрыў» вядомых бел. літаратараў і вучоных. Разгромным у дачыненні да бел. літаратуры было і яго выступленне на ІІІ пленуме праўлення СП СССР. Вылучыўся ў русіфікацыі бел. мовы — у падрыхтаваным пад яго рэдакцыяй «Руска-беларускім слоўніку» (1937) былі парушаны лексічныя нормы бел. мовы. Але карная машына не абмінула і яго. Першы раз арыштаваны 2.7.1938 і асуджаны на 15 гадоў лагераў; у 1938—47 на Крайняй Поўначы, працаваў на будоўлі Нарыльскага металургічнага камбіната. Тэрмін зняволення быў скарочаны да 8 гадоў, і ў 1947 ён выйшаў на волю. У 1947—48 — літсупрацоўнік шматтыражкі Мінскага трактарнага завода, але ў 1948 яму забаранілі працаваць у друку, нейкі час быў брыгадзірам будаўнікоў. Зноў арыштаваны 26.2.1949 і сасланы ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны ў 1955. Потым жыў і працаваў у Мінску. Памёр у санаторыі ў Падмаскоўі. Пахаваны ў Мінску.