Аляксееў Феафан Аксенцевіч (1875)

  • Дата нараджэння: 1875 г.
  • Месца нараджэння: у в. Валатава Гомельскага р-ну БССР
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: нясконч. пачатк. адукацыя
  • Дата расстрэлу: 31 студзень 1938 г.

  • Дата арышту: 26 лiстапад 1937 г.
  • Дата асуджэння: 28 снежань 1937 г.
  • Дата рэабілітацыі: 25 травень 1959 г.

Біяграфія

АЛЯКСЕЕЎ Феафан Аксенцевіч, нар. 1875 у в. Валатава Гомельскага р-ну БССР, беларус, зь сялян, нясконч. пачатк. адукацыя, маляр Заводу імя Мясьнікова. Жыў: Менск, вул. Разінская 78, кв. 1. Арыштаваны 37.11.26. Асуджаны 37.12.28 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскай выведкі, за а/с к/р работу паводле арт. 58/10 КК да ВМП. Расстраляны 38.01.31. 59.05.25 справу пераглядала Суд. кал. па крым. справах Вярх. суда БССР. КГБ РБ 14294-с