Розніца паміж версіямі "Аляхновіч Францішак Каралевіч (1883)"

(Біяграфія)
Радок 26: Радок 26:
 
==Біяграфія==
 
==Біяграфія==
 
[[File:Aliakhnowicz Franciszak 2.jpg|250px|справа|Сыны Францішка Аляхновіча Юрка (справа) і Казік (злева) у часе яго ссылкі на Салавецкіх астравах ]]
 
[[File:Aliakhnowicz Franciszak 2.jpg|250px|справа|Сыны Францішка Аляхновіча Юрка (справа) і Казік (злева) у часе яго ссылкі на Салавецкіх астравах ]]
Аляхновіч-Алекна; псеўданімы і крыптанімы: А-віч; Ф.А.; Ф.О.; Фр.; Я.Монвід; І.Монвід; Ю.Монвід; 9.3.1883, Вільня 3.3.1944, Вільня, драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст. З дзяцінства выхоўваўся ў артыстычным асяроддзі: бацька працаваў скрыпачом у тэатры. Сістэматычнай агульнай адукацыі не атрымаў, хоць і рабіў некалькі спроб вучыцца ў Віленскай гімназіі, Віленскай хімічна-тэхнічнай школе і ў Кракаўскім ун-це. У 1904 паступіў у Варшаўскую драматычную школу, пасля сканчэння якой у 1907 вандраваў з трупай акцёраў. У 1908 вярнуўся ў Вільню, дзе ўладкаваўся рэпарцёрам, пачаў выдаваць на польскай мове гумарыстычны час. «Perkunas». Тады ж далучыўся да бел. нацыянальнага руху. За публікацыю антыцарскага артыкула часопіс «Perkunas» быў закрыты, а рэдактар трапіў пад следства. Уцёк у Аўстра-Венгерскую імперыю, дзе працаваў акцёрам у Кракаве і ў польскіх тэатрах Галіччыны. У 1913 у Расійскай імперыі была аб’яўлена амністыя, і хоць пад яе трапляла толькі частка «злачынстваў» рэдактара час. «Perkunas», А. вярнуўся ў Вільню, дзе яго асудзілі на год астрога. Менавіта ў Лукішскай турме Вільні А. пачаў пісаць п’есы. У чэрв. 1918 перабраўся ў Мінск. Увесну 1919 вярнуўся ў Вільню і выдаваў час. «Беларускае жыццё», спрабаваў арганізаваць тэатр. Восенню 1919 зноў пераехаў у Мінск, дзе быў дырэктарам і рэжысёрам Беларускага тэатра, які субсідзіраваўся польскімі ўладамі. З ліп. 1920 у Вільні, у 1921—23 рэдагаваў газ. «Беларускі звон». Кніжка «Беларускі тэатр» (1924) засведчыла А. як першага бел. тэатразнаўца.
+
 
 +
'''Францішак Аляхновіч''' беларускі тэатральны дзеяч, драматург.
 +
 
 +
Нарадзіўся 9 сакавіка 1883 г. у Вільні у сям'і тэатральнага скрыпача. Сістэматычнай агульнай адукацыі не атрымаў, хоць і рабіў некалькі спроб вучыцца ў Віленскай гімназіі, Віленскай хімічна-тэхнічнай школе і ў Кракаўскім універсітэце. У 1907 годзе скончыў Варшаўскую драматычную школу, пасля якой вандраваў з трупай акцёраў.
 +
 
 +
Праз год вярнуўся ў Вільню, працаваў рэпарцёрам, выдаваў на польскай мове гумарыстычны часопіс «Perkunas». За публікацыю антыцарскага артыкула часопіс «Perkunas» быў закрыты, а рэдактар трапіў пад следства. Уцёк у Аўстра-Венгерскую імперыю, дзе працаваў акцёрам у Кракаве і ў польскіх тэатрах Галіччыны. У 1913 г. у Расійскай імперыі была аб’яўлена амністыя, і хоць пад яе трапляла толькі частка «злачынстваў» Аляхновіча, ён вярнуўся ў Вільню, дзе яго асудзілі на год астрога. Знаходзячыся ў Лукішскай турме Вільні Францішак пачаў пісаць п’есы.  
  
[[File:Aliakhnowicz Franciszak 3.jpg|250px|справа|Вокладка 1-га выдання кнігі «У капцюрох ГПУ»]]
 
[[File:Aliakhnowicz Franciszak 3.jpg|250px|справа|Вокладка 1-га выдання кнігі «У капцюрох ГПУ»]]
  
У ліст. 1926 прыехаў у Мінск на Акадэмічную канферэнцыю, застаўся ў Савецкай Беларусі; працаваў літаратурным кіраўніком у адкрытым БДТ-2 у Віцебску. Там і быў арыштаваны 1 студз. 1927; атрымаў 10 гадоў зняволення на Салаўках. У вер. 1933 абменены ўладамі на вязня польскай турмы Б.Тарашкевіча. Пасля вяртання ў Вільню напісаў свой самы вядомы твор — успаміны пра знаходжанне ў сав. лагерах «У капцюрох ГПУ». Твор упершыню надрукаваны ў польскай віленскай газ. «S³owo»; рускі пераклад успамінаў апублікавала парыжская газ. «Возрождение». У 1935 у Вільні ўспаміны выйшлі асобнай кнігай на польскай мове пад назвай «Siedem lat w szponach G.P.U.» У 1937 у Варшаве выдадзены яшчэ адзін польскі варыянт кнігі пад назвай «Prawda o Sowietach». Твор перакладаўся на італьянскую мову («La verita sulla Russia Bolscevica») і на партугальскую ў Бразіліі («Sete annos nas garras sovieticas»). Украінскі пераклад друкавала газ. «Діло», рэдакцыя якой затым выпусціла ўспаміны асобнай кнігай «7 літ на Соловках». Толькі ў канцы 1937 аўтар здолеў выдаць кнігу на бел. мове. Вядома, такая актыўнасць А. не магла застацца незаўважанай НКВД. Калі ў 1940 у Вільню ўвайшлі савецкія войскі, то А. апынуўся на нелегальным становішчы. У час нямецкай акупацыі рэдагаваў газ. «Bie³aruski ho³as». У сак. 1944 застрэлены на сваёй кватэры савецкімі дыверсантамі, засланымі з-за лініі фронту. А. — аўтар 20 п’ес. Творы А. зноў пачалі друкаваць і ставіць на бел. сцэне ў 1990-х г.
+
У лістападзе 1926 г. прыехаў у Мінск на Акадэмічную канферэнцыю, застаўся ў Савецкай Беларусі і ўладкаваўся працаваць літаратурным кіраўніком у адкрытым БДТ-2 у Віцебску. І ўжо 1 студзеня 1927 г. быў арыштаваны. Атрымаў 10 гадоў зняволення на Салаўках. У верасні 1933 г. адбыўся абмен Аляхновіча савецкімі ўладамі на вязня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча.
 +
 
 +
Пасля вяртання ў Вільню напісаў свой самы вядомы твор — успаміны пра знаходжанне ў савецкі лагерах «У капцюрох ГПУ», які быў перакладзены на моваў. У канцы 1937 г. выйшаў і беларускі варыянт кнігі.
 +
 
 +
Вядома, такая актыўнасць Францішка Аляхновіча не магла застацца незаўважанай НКВД. У сакавіку 1944 г. ён быў застрэлены на сваёй кватэры савецкімі дыверсантамі, засланымі з-за лініі фронту.

Версія ад 21:06, 2 чэрвеня 2017

Францішак Аляхновіч, 1921 г.
  • Дата нараджэння: 9 сакавiк 1883 г.
  • Варыянты імя: Аляхновіч-Алекна
  • Месца нараджэння: Віленская губеря (Літва), г. Вільня
  • Пол: мужчына
  • Адукацыя: няск. вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Літаратурны кіраўнік у БДТ-2, г. Віцебск
  • Дата смерці: 3 сакавiк 1944 г.
  • Месца смерці: г. Вільня

  • Дата арышту: 1 студзень 1927 г.
  • Прысуд: 10 гадоў
  • Месца адбывання: выспа Салаўкі
  • Дата вызвалення: верасень 1933 г.
  • Падставы вызвалення: Абмен на вязня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча

Біяграфія

Сыны Францішка Аляхновіча Юрка (справа) і Казік (злева) у часе яго ссылкі на Салавецкіх астравах

Францішак Аляхновіч — беларускі тэатральны дзеяч, драматург.

Нарадзіўся 9 сакавіка 1883 г. у Вільні у сям'і тэатральнага скрыпача. Сістэматычнай агульнай адукацыі не атрымаў, хоць і рабіў некалькі спроб вучыцца ў Віленскай гімназіі, Віленскай хімічна-тэхнічнай школе і ў Кракаўскім універсітэце. У 1907 годзе скончыў Варшаўскую драматычную школу, пасля якой вандраваў з трупай акцёраў.

Праз год вярнуўся ў Вільню, працаваў рэпарцёрам, выдаваў на польскай мове гумарыстычны часопіс «Perkunas». За публікацыю антыцарскага артыкула часопіс «Perkunas» быў закрыты, а рэдактар трапіў пад следства. Уцёк у Аўстра-Венгерскую імперыю, дзе працаваў акцёрам у Кракаве і ў польскіх тэатрах Галіччыны. У 1913 г. у Расійскай імперыі была аб’яўлена амністыя, і хоць пад яе трапляла толькі частка «злачынстваў» Аляхновіча, ён вярнуўся ў Вільню, дзе яго асудзілі на год астрога. Знаходзячыся ў Лукішскай турме Вільні Францішак пачаў пісаць п’есы.

Вокладка 1-га выдання кнігі «У капцюрох ГПУ»