Багдановіч Адам Ягоравіч (1862)

Adam Bagdanovich.jpg
  • Дата нараджэння: 1 красавiк 1862 г.
  • Імя па-руску: Богданович Адам Егорович
  • Варыянты імя: Багдановіч Адольф Георгіевіч
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Бабруйскі пав (Мінская вобл., Крупскі раён) мяст. Халопенічы
  • Пол: мужчына
  • Адукацыя: сярэдняя
  • Дата смерці: 16 красавiк 1940 г.
  • Месца смерці: РСФСР, г. Яраслаўль

  • Дзе і кім арыштаваны: РСФСР, г. Яраслаўль; ДПУ
  • Дата арышту: 1932 г.
  • Дата вызвалення: 1932 г.

Біяграфія

[20.3(1.4)1862 (паводле аўтабіяграфіі 25.3(6.4)), мяст. Халопенічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — 16.4.1940, Яраслаўль], этнограф, фалькларыст, мемуарыст, гісторык. Бацька М.Багдановіча. У 1882 скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Падчас вучобы там арганізаваў гурток самаразвіцця і самаадукацыі, пачаў збіраць фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы. У жн. 1882 уступіў у «семінарскую» групу нарадавольцаў Мінска. На працягу 3 гадоў вёў прапагандысцкую работу ў вёсках Ігуменшчыны (цяпер Чэрвеньшчына). У 1885—91 загадчык 1-га гарадскога пачатковага вучылішча ў Мінску. З 1886 выступаў у перыядычным друку з артыкуламі па этнаграфічнай тэматыцы («Минские губернские ведомости», «Минский листок», «Гродненские губернские ведомости», «Виленский календарь», «Нижегородский листок» і інш.). Уваходзіў у кіраўніцтва мінскай арганізацыі «Народная воля». Пасля рэзкага пагаршэння здароўя адышоў ад рэвалюцыйнай дзейнасці. У 1892 пераехаў у Гродна, дзе паступіў на службу ў мясцовае аддзяленне Сялянскага пазямельнага банка. Адначасова быў дырэктарам публічнай бібліятэкі. З 1896 жыў у Ніжнім Ноўгарадзе, з 1907 у Яраслаўлі. У 1920—31 загадчык навуковай бібліятэкі Яраслаўскага дзяржаўнага музея. Адначасова выкладаў гісторыю культуры ў мастацкім, музычным і тэатральным тэхнікумах. У 1932 арыштаваны ДПУ. Правёў у зняволенні 3 тыдні, вызвалены па хадайніцтве Кацярыны Пешкавай. Б. быў сябрам М.Горкага і яго сям’і, вёў актыўную перапіску з дзеячамі бел. і рускай культуры, напісаў пра іх успаміны.