Бараноўскі Лаўрэнцій Фёдаравіч (1890)

  • Дата нараджэння: 1890 г.
  • Месца нараджэння: у в. Машчыцы Слуцкага р-ну Менскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: нясконч. пач. адук.

  • Дата арышту: 19 сакавiк 1933 г.
  • Дата асуджэння: 17 травень 1933 г.
  • Дата рэабілітацыі: 20 лiпень 1959 г.

Біяграфія

БАРАНОЎСКІ Лаўрэнці Фёдаравіч, нар. 1890 у в. Машчыцы Слуцкага р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, нясконч. пач. адук., заг. фэpмы ў к-се «1 Мая». Жыў: Слуцак, вул. К.Лібкнэхта 74. Арыштаваны 33.03.19. Асуджаны 33.05.17 «тройкай» за антыкалгасную агітацыю паводле арт. 76 КК БССР на 3 гады высылкі ў Казахстан. 59.07.20 справу пераглядала суд. калегія па крым. спр. ВС БССР. КГБ РБ 14482-с