Розніца паміж версіямі "Вашына Канстанцін Пятровіч (1909)"

(Біяграфія)
Радок 23: Радок 23:
 
==Біяграфія==
 
==Біяграфія==
  
ВАШЫН-КАЛЮГА Канстанцін Пятровіч, нар. 1909 у в. Скварцы Дзяржынскага р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, сярэдняя адук., рэдактар Радыёкамітэту. Жыў: Менск, вул. Берасьцянская 4, кв. 1. Арыштаваны 33.02.24. Асуджаны 33.11.04 калегіяй ОГПУ як член к/р нацдэмаўскай арг. паводле арт. 58/10,11 КК на 5 гадоў ППЛ (замен. ссылкай на 5 гадоў), Урал. 56.08.24 справу пераглядала Суд. кал. па крым. справах Вярх. суда БССР. КГБ РБ 14618-с
+
Вашына Канстанцін Пятровіч (творчы псеўданім Лукаш Калюга) - беларускі празаік, перакладчык.
 +
 
 +
Нарадзіўся 27.09.1909 г. у в. Скварцы Мінскага павета (зараз Дзяржынскі раён). Яшчэ ў школе захапляўся краязнаўчай працай, запісваў народныя песні і іншыя фальклорныя творы сваёй мясцовасці. Сабраныя матэрыялы адсылаў у Мінск у Інбелкульт, дзе яны атрымалі высокую ацэнку, як лепшыя з прысланых. У 1925 г. скончыў сямігодку. У 1926 паступіў у Магілёўскі педтэхнікум, але вучыцца не стаў, вярнуўся дадому. З 1928 — студэнт МБПТ. Адначасова з вучобай рэдагаваў і перакладаў розныя тэксты для Белдзяржвыдавецтва, шмат пісаў. З траўня 1929 г. — сябра літаратурнага аб’яднання «Узвышша».  
 +
 
 +
У 1931 выключаны з тэхнікума як «узвышанскі лазутчык і пачынаючы нацдэм». Са студзеня і да сярэдзіны 1932 працаваў сакратаром часопіса «Книга массам», які выдаваўся пры Белдзяржвыдавецтве, потым стыльрэдактарам (да канца 1932 г.) у радыёцэнтры.
 +
 
 +
 
 +
Арыштаваны ДПУ БССР 23 лютага 1933 г. па справе «Беларускай народнай Грамады». Асуджаны на 5 гадоў ссылкі. Высланы ў г. Ірбіт (цяпер Краснаярскі край). У ссылцы працягваў пісаць, частка рукапісаў той пары захавалася.
 +
 
 +
Зноўку арыштаваны 06 лістапада 1935 г. Расстраляны 5 кастрычніка 1937 г. паводле прысуда Чэлябінскага суда.
 +
 
 +
Рэабілітаваны Судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 24 жніўня 1956 г.

Версія ад 15:36, 23 мая 2017

Вашына Канстанцін Пятровіч (1909).jpg
  • Дата нараджэння: 27 верасень 1909 г.
  • Варыянты імя: Лукаш Калюга
  • Месца нараджэння: у в. Скварцы Дзяржынскага р-ну Менскай вобл.
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: сярэдняя адук.
  • Месца пражывання: Менск, вул. Берасьцянская 4, кв. 1

  • Дата арышту: 24 люты 1933 г.
  • Дата асуджэння: 4 лiстапад 1933 г.
  • Дата рэабілітацыі: 24 жнiвень 1956 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Суд. кал. па крым. справах Вярх. суда БССР

Біяграфія