Генфер Сара Саламонаўна (1907)
- Дата нараджэння: 00.02.1907
- Месца нараджэння: у г. Крамянчуг, УССР
- Нацыянальнасць: габрайка
- Адукацыя: выш. адук.
- Дата арышту: 3 сакавiк 1938 г.
- Дата асуджэння: 16 травень 1938 г.
- Архіўная справа: КГБ БССР 7533-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
ГЕНФЕР Сара Саламонаўна, нар. 00.02.1907 у г. Крамянчуг, УССР, габрайка, са служб., выш. адук., настаўніца, часова не працавала. Жыла: Менск, вул. Чырвонаармейская 21/2, кв. 33. Муж Шаранговіч В.Ф. - першы сакратар ЦК КПБ - асуджаны да ВМП. Арыштаваная 38.03.03. Асуджаная 38.05.16 «асобай нарадай» як член сям’і здрадніка Радзімы паводле арт. 24-68,70,76 КК на 8 гадоў ППЛ. 16.12.49 асуджаная да ссылкі. 1950 ссылка ў Цемлаг, ст. Поцьма, Мардоўская АССР; Джамбульская вобл. 56.10.13 Вайсковая калегія Вярх. суду СССР. КГБ БССР 7533-с