Розніца паміж версіямі "Германовіч Язэп Станіслававіч (1890)"

(Новая старонка: '{{Шаблон:Фармуляр |фотаздымак=Язэп Германовіч.jpg |імя па-руску=Германович Язеп Станиславов...')
 
Радок 19: Радок 19:
  
[[Катэгорыя:Фотаздымкі]]
 
[[Катэгорыя:Фотаздымкі]]
 +
[[Катэгорыя:Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі]]
 +
[[Катэгорыя:Духавенства і рэлігійныя дзеячы]]
 +
[[Катэгорыя:Паэты і пісьменнікі]]
  
 +
==Біяграфія==
 +
Вінцук Адважны (сапр. Язэп Германовіч) - каталіцкі святар усх. абраду, паэт, публіцыст.
  
==Біяграфія==
+
Нарадзіўся 4.3.1890 г. у мяст. Гальшаны Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.
 +
 
 +
Вучыўся ў Гальшанскай пачатковай і Ашмянскай гарадской школах; у 1913 скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. 29.6.1913 пасвечаны ў святары; працаваў у розных парафіях Беластоцкага дэканата. У 1921 уступіў у Таварыства беларускай школы; арганізаваў адну з бел. школ, у касцёле гаварыў казанні на бел. мове. Гэта выклікала незадаволенасць найвышэйшай іерархіі, і А. вымушаны быў пераехаць у Друю, дзе ў 1924 уступіў у ордэн марыянаў. Служыў там пробашчам, адначасова выкладаў Закон Божы і лацінскую мову ў мясцовай гімназіі. Празаічныя і паэтычныя творы А. рэгулярна з’яўляліся на старонках перыядычнага друку («Krynica», «Chryścijanskaja Dumka»). З 1932 на місіянерскай працы ў Харбіне, дзе таксама быў дырэктарам гімназіі. У 1936 вярнуўся ў Вільню, кіраваў Беларускім марыянскім домам студэнтаў. У 1938 дэпартаваны разам са студэнтамі ў Цэнтральную Польшчу. Зноў выехаў у Харбін.
 +
 
 +
У 1948 арыштаваны кітайскай паліцыяй і перададзены савецкім органам бяспекі. Быў прысуджаны да 25 гадоў прымусовых работ у лагерах. Знаходзіўся ў зняволенні ў Сібіры.
 +
 
 +
Пасля смерці Сталіна вызвалены. Выехаў у Польшчу, а ў 1959 у Італію, затым у Вялікабрытанію. Пра сваё знаходжанне ў лагерах напісаў успаміны «Кітай — Сібір — Масква». Жывыя, яскрава паданыя сведчанні чалавека, які прайшоў праз ГУЛАГ, выклікалі вялікую цікавасць, былі апублікаваныя на бел., італьянскай, польскай, літоўскай мовах. У эміграцыі рэдагаваў час. «Божым шляхам» (Лондан).

Версія ад 15:13, 27 лютага 2018

Язэп Германовіч.jpg
  • Дата нараджэння: 4 сакавiк 1890 г.
  • Імя па-руску: Германович Язеп Станиславович
  • Варыянты імя: Вінцук Адважны
  • Месца нараджэння: Віленская губ., Ашмянскі павет (Гродзенская губ., Ашмянскі раён), мяст. Гальшаны
  • Пол: мужчына
  • Адукацыя: сярэдняя духоўная
  • Прафесія / месца працы: Каталіцкі святар усходняга абрада
  • Месца пражывання: г. Харбін
  • Дата смерці: 26 снежань 1978 г.
  • Месца смерці: Вялікабрытанія, г. Лондан

  • Дзе і кім арыштаваны: г. Харбін, кітайская паліцыя
  • Дата арышту: 1948 г.
  • Прысуд: 25 гадоў ППЛ
  • Месца адбывання: Сібір

Біяграфія