Грыневіч Антон Антонавіч (1877)

  • Дата нараджэння: 1877 г.
  • Нацыянальнасць: беларус

Біяграфія

ГРЫНЕВІЧ Антон Антонавіч, 1877 г.н., ураджэнец хут. Іванаўшчына Лепельскага пав. Віцебскай губ., беларус, беспартыйны, кампазытар, ў 1925-1928 г. навуковы работнік Інстытуту беларускай культуры ў Менску. Калегіяй ОГПУ 9 студзеня 1934 г. прысуджаны паводле арт. 58-4-6-11 УК РСФСР да расстрэлу з заменай на 10 гадоў ППЛ. Адбываў пакараньне ў Салавецкай турме. Асобай тройкай УНКВД ЛВ 25 лістапада 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-10-11 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 8 сьнежня 1937 г.