Розніца паміж версіямі "Дзямідаў Мікалай Іванавіч (1888)"

(Біяграфія)
 
Радок 1: Радок 1:
 
{{Шаблон:Фармуляр
 
{{Шаблон:Фармуляр
 +
|фотаздымак=Dziamidau Mikalaj.jpg
 
|дата нараджэння=10.12.1888
 
|дата нараджэння=10.12.1888
 
|месца нараджэння=Гродзенская губерня, Беластоцкі павет (Польшча)
 
|месца нараджэння=Гродзенская губерня, Беластоцкі павет (Польшча)
Радок 16: Радок 17:
 
[[Катэгорыя:Армія Булак-Балаховіча]]
 
[[Катэгорыя:Армія Булак-Балаховіча]]
 
[[Катэгорыя:Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі]]
 
[[Катэгорыя:Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі]]
 +
[[Катэгорыя:Фотаздымкі]]
  
 
==Біяграфія==
 
==Біяграфія==

Актуальная версія на 02:01, 30 мая 2017

Dziamidau Mikalaj.jpg
  • Дата нараджэння: 10 снежань 1888 г.
  • Месца нараджэння: Гродзенская губерня, Беластоцкі павет (Польшча)
  • Пол: мужчына
  • Месца пражывання: г. Рыга
  • Дата смерці: 23 чэрвень 1967 г.
  • Месца смерці: ЗША, г. Чыкага

  • Дзе і кім арыштаваны: г. Рыга
  • Мера стрымання: Арышт
  • Дата арышту: 1940 г.
  • Месца адбывання: РСФСР, г. Масква, Лубянка

Біяграфія

[10.12.1888, Беласточчына ? — 23.6.1967, Чыкага, ЗША], ваенны, паліт., грамадскі дзеяч, публіцыст, настаўнік, пляменнік Кастуся Каліноўскага. У 1905 скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, у 1910 Беластоцкае рэальнае сярэдняе вучылішча. У 1907 працаваў у канцылярыі Прывісленскіх чыгунак, адначасова вольны слухач Варшаўскага ун-та. З 1914 на ваеннай службе ў царскай арміі. У 1917 скончыў Паўлаўскае ваеннае вучылішча ў Петраградзе. У 1918 займаўся ў Вільні арганізацыяй бел. вайсковых адзінак. У 1918—19 камендант Гродна, прадстаўляў у камендатуры Раду БНР. Арыштаваны польскімі ўладамі ў чэрв. 1919. Летам 1920 уступіў у армію С.Булак–Булаховіча, арганізаваў асобны бел. батальён, які ўдзельнічаў у паходзе 1920. З 1921 у Польшчы. З 1923 у Латвіі. З 1924 ў Рызе. Арганізаваў таварыствы «Беларуская хатка» і «Рунь»; працаваў у бел. грамадскіх арганізацыях. Рэдагаваў час. «Школа і жыццё» (1930). У 1940 Д. арыштаваны і этапіраваны на Лубянку. Неўзабаве вызвалены. У 1941 кіраваў Беларускім нацыянальным камітэтам у Дзвінску, потым увайшоў у склад Беларускага нацыянальнага камітэта ў Рызе. У 1942 пераехаў у Беларусь, працаваў інспектарам Генеральнага камісарыята, потым рэферэнтам па школьных справах. Удзельнічаў у фарміраванні батальёна Беларускай краёвай абароны ў Лідзе. У 1944 вярнуўся ў Рыгу. З канца 1944 у Берліне пры БЦР. У 1948 адзін з ініцыятараў склікання сабора Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Канстанцы (Зах. Германія). З 1950 у ЗША.

Літ.: Латышонак А. Дзень герояў // Ніва. 1994, 27 лістап.; Яго ж. Мікалай Дзямідаў — беларускі палітычны дзеяч з роду Каліноўскага // Лідскі летапісец. 2002, № 17; Соловьёв А.К. Белорусская Центральная Рада: создание, деятельность, крах. Мн., 1995; £atyszonek O. Miko³aj Demidow//Bia³oruskie Zeszyty Historyczne. 1995, №1.