Лабянок Уладзімір Мікалаевіч (1900)

  • Дата нараджэння: 1900 г.
  • Нацыянальнасць: беларус

Біяграфія

ЛАБЯНОК Уладзімер Мікалаевіч, 1900 г.н., ураджэнец в. Старое Сяло Лепельскага пав. Віцебскай губ., беларус, беспартыйны, шклавар заводу №4, жыў: г. Ленінград, Новая Вёска, Гусева вул., д. 96, кв. 4. Арыштаваны 21 верасьня 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 3 лістапада 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-1а УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 10 лістапада 1937 г.