Паўлюкоўскі Уладзіслаў Міхайлавіч (1895)
- Дата нараджэння: 1 травень 1895 г.
- Месца нараджэння: Мінская губерня, Наваградскі павет (Мінская вобл., Стаўбцоўскі раён), в. Ініца
- Пол: мужчына
- Прафесія / месца працы: дырэктар Літаратурнага музея А. Пушкіна, г. Вільнюс
- Дата смерці: 8 верасень 1955 г.
- Месца смерці: Літоўская ССР, г. Вільнюс
- Месца пахавання: Могілкі Роса
- Дзе і кім арыштаваны: Літоўская ССР, г. Вільнюс
- Дата арышту: 29 жнiвень 1948 г.
- Прысуд: 10 гадоў ППЛ
- Дата вызвалення: 1953 г.
Рэпрэсаваныя сваякі
Брат: Паўлюкоўскі Мар'ян Міхайлавіч (1900)
Біяграфія
ПАЎЛЮКОЎСКІ Уладзіслаў (псеўданімы і крыптанімы: У-Ініцкі; Улад. Ініцкі; У.І.Ніцкі; Улад-Ініцкі; Унучак; У. Паў-скі; Ул.Паў-скі; У.І.; У.-І.; Ў.П.; 1(13).5.1895, в. Ініца Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — 8.9 (паводле іншых звестак 8.11).1955, Вільня) - паэт, празаік, этнограф, краязнавец, мастак. Скончыў пачатковую школу ў Стоўбцах і гарадскую ў Навагрудку. Працаваў у канцылярыі маёнтка князя Радзівіла. Вучыўся ў Харкаўскім мастацкім вучылішчы. Падчас 1-й сусветнай вайны мабілізаваны ў царскае войска; прапаршчык. Удзельнік грамадзянскай вайны ў Расіі. У 1920 вярнуўся ў родную вёску. У сярэдзіне 1920-х г. пераехаў у Вільню. Быў звязаны з БСРГ. Першыя творы П. пачалі з’яўляцца ў зах.-бел. друку ў 1926. Супрацоўнічаў з час. «Маланка», «Шлях моладзі», «Авадзень». Як графік афармляў мастацкія кніжкі, календары, падручнікі. Арыштаваны ў 1926; зняволены ў турме «Лукішкі». У 1927 апеляцыйны суд скасаваў крымінальную справу і вызваліў П. На працягу 1928—29 выдаў тры кнігі; некаторыя творы прысвяціў жыццю за кратамі (вершы «Лукішкі», «Дзень у адзіночцы», «У вастрозе», «Відзежа ў вастрозе»). Перакладаў рускіх аўтараў (Л.Талстой, М.Зошчанка). Зноў арыштаваны ў першай палове 1939 і адпраўлены ў канцлагер Картуз-Бяроза. Вызвалены савецкімі ўладамі. Знаходжанне ў лагеры апісаў ва ўспамінах, якія апублікаваў у 1940. З 1940 супрацоўнік Беларускага музея імя І.Луцкевіча. З 1945 да 1948 працаваў дырэктарам Літаратурнага музея А.Пушкіна ў Вільні. Арыштаваны 29.8.1948; этапіраваны ў Мінск. Асуджаны на 10 гадоў лагераў. Вызвалены ў 1953. Вярнуўся ў Вільню паралізаваным. Пахаваны на віленскіх могілках Роса.