Паўскі Дзмітрый Аляксандравіч (1874)
- Дата нараджэння: 16 студзень 1874 г.
- Імя па-руску: Павский Дмитрий Александрович
- Месца нараджэння: Цвярская губ. (Расія), в. Максаціха
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Адукацыя: вышэйшая духоўная
- Прафесія / месца працы: Протаіерэй, настаяцель Успенскай царквы в. Крыжагор'е
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск
- Дата расстрэлу: 14 жнiвень 1937 г.
- Дата арышту: 1931 г.
- Абвінавачанне: Агітацыя супраць калгасаў, нежаданне адмовіцца ад сана
- Прысуд: 5 гадоў ППЛ
- Дата вызвалення: 1933 г.
- Дзе і кім арыштаваны: РСФСР, Цвярская вобл., Пагарэльскі раён, пас. Ульянава
- Дата арышту: 23 лiпень 1937 г.
- Абвінавачанне: Контррэвалюцыйная шпіёнская дзейнасць, антысавецкая агітацыя
- Дата асуджэння: 10 жнiвень 1937 г.
- Орган, які вынес прысуд: Тройка НКУС
- Прысуд: ВМП
- Дата рэабілітацыі: 27 красавiк 1989 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Цвярская абласная пракуратура
Рэпрэсаваныя сваякі
Брат: Паўскі Рыгор Аляксандравіч (1880)
Дзеці: Паўскі Аляксандр Дзмітрыевіч (1908)
Біяграфія
[16.1.1874, в. Максаціха Цвярской губ., Расія — 14.8.1937, НКВД], свяшчэннамучанік, протаіерэй, сын святара Аляксандра Паўскага, брат Грыгорыя Паўскага. Скончыў Казанскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1899). Выкладаў арыфметыку, геаметрыю, рускую мову ў епархіяльным жаночым вучылішчы ў Ржэве Цвярской губ., у народных вучылішчах Наўгародскай губ., Расія. Рукапаложаны ў протадыякана, святара (20.11.1903). Накіраваны ў Мінск. Служыў павятовым назіральнікам царкоўна-прыходскіх школ горада. У 1904—08 старшыня Мінскага епархіяльнага вучылішчнага савета. З 1910 настаяцель Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора ў Мінску, назіральнік царкоўна-прыходскіх школ пры саборы. Адначасова выкладаў у Мінскай духоўнай семінарыі дагматычнае і асноўнае багаслоўе, гісторыю і інш., Мінскай жаночай гімназіі. З 1912 дэпутат ад духоўнага ведамства ў Губернскае земскае таварыства, член Мінскай духоўнай кансісторыі. З 1917 служыў у Свята-Духавым храме ў Астрашыцкім Гарадку Мінскага пав. Узнагароджаны скуф’ёй (1905), камілаўкай (1908), нагрудным крыжам (1909). У 1920—23 пазбаўлены выбарчых правоў. У сярэдзіне 1920-х г. настаяцель (паводле звестак, якія захоўваюцца ў НГАБ) Успенскай царквы в. Крыжагор’е Мінскага пав., цяпер тэрыторыя рэспубліканскага спартыўнага комплекса «Раўбічы». Быў прыхільнікам утварэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, прымаў удзел у з’ездзе духавенства і вернікаў Мінскай епархіі (Мінск, 9—10.7.1927). У першы раз арыштаваны ў 1931. Абвінавачваўся ў «агітацыі супраць калгасаў» і ў «нежаданні адмовіцца ад сана». Асуджаны да 5 гадоў ППК. Пасля датэрміновага вызвалення (1933) служыў у храме с. Ульянаўскае (Ульянава) Пагарэльскага р-на Цвярской (Калінінскай) вобл. Зноў арыштаваны 23.7.1937. Пад следствам знаходзіўся ў турме Зубцова Цвярской вобл. Абвінавачваўся ў «контррэвалюцыйнай шпіёнскай дзейнасці» і «антысавецкай агітацыі». 10.8.1937 тройкай НКВД прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.4.1989 Цвярской абл. пракуратурай. У 1999 Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы далучаны да ліку святых новапакутнікаў.
29.2.1932 у Мінску арыштаваны Аляксандр Паўскі (н. 1908 у Мінску), сын Дзімітрыя Паўскага. 14.7.1932 асуджаны за «падробку дакументаў вязню, які ўцёк з канцлагера» да 3 гадоў ссылкі ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.2.1992 пракуратурай Беларусі. Асабовая справа Дз. № 33362-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.