Розніца паміж версіямі "Пруднікаў Павал Іванавіч (1911)"
Радок 5: | Радок 5: | ||
|месца нараджэння=Магілёўская губерня, Клімавіцкі павет (Магілёўская вобл., Клімавіцкі раён), в. Стары Дзедзін | |месца нараджэння=Магілёўская губерня, Клімавіцкі павет (Магілёўская вобл., Клімавіцкі раён), в. Стары Дзедзін | ||
|пол=мужчына | |пол=мужчына | ||
+ | |нацыянальнасць=беларус | ||
|адукацыя=вышэйшая | |адукацыя=вышэйшая | ||
|прафесія / месца працы=Паэт; аспірант Інстытута славяназнаўства АН СССР | |прафесія / месца працы=Паэт; аспірант Інстытута славяназнаўства АН СССР | ||
+ | |месца пражывання=РСФСР, г. Ленінград, Ліцейны прасп., д. 13 | ||
|дата смерці=16.03.2000 | |дата смерці=16.03.2000 | ||
|месца смерці=Беларусь, г. Мінск | |месца смерці=Беларусь, г. Мінск | ||
|крыніцы дадзеных=[http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-ii/index_19730.html Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. II]; [http://lists.memo.ru Ахвяры палітычнага тэрора ў СССР (База дадзеных)]; | |крыніцы дадзеных=[http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-ii/index_19730.html Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. II]; [http://lists.memo.ru Ахвяры палітычнага тэрора ў СССР (База дадзеных)]; | ||
|дата арышту 1=11.08.1937 | |дата арышту 1=11.08.1937 | ||
− | |месца адбываньня 1=Бурацкая АССР; Іркуцк; Омская вобл.; | + | |абвінавачванне 1=Варожыя адносіны да савецкай улады і ідэалагічная блізасць з беларускімі нацыянал-дэмакратамі |
+ | |кім асуджаны 1=Тройка НКУС | ||
+ | |прысуд 1=8 гадоў ППЛ | ||
+ | |месца адбываньня 1=Бурацкая АССР, Южлаг (1937-1941); Іркуцк; Тайшэтлаг; Краснаярскі край (1941); Омская вобл.; Дудзінка; Нарыльск (да 1945) | ||
|дата вызвалення 1=1945 | |дата вызвалення 1=1945 | ||
}} | }} |
Актуальная версія на 20:37, 23 мая 2017
- Дата нараджэння: 1 лiпень 1911 г.
- Варыянты імя: Прудников Павел Иванович; Паўлюк Буравей
- Месца нараджэння: Магілёўская губерня, Клімавіцкі павет (Магілёўская вобл., Клімавіцкі раён), в. Стары Дзедзін
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: Паэт; аспірант Інстытута славяназнаўства АН СССР
- Месца пражывання: РСФСР, г. Ленінград, Ліцейны прасп., д. 13
- Дата смерці: 16 сакавiк 2000 г.
- Месца смерці: Беларусь, г. Мінск
- Дата арышту: 11 жнiвень 1937 г.
- Абвінавачанне: Варожыя адносіны да савецкай улады і ідэалагічная блізасць з беларускімі нацыянал-дэмакратамі
- Орган, які вынес прысуд: Тройка НКУС
- Прысуд: 8 гадоў ППЛ
- Месца адбывання: Бурацкая АССР, Южлаг (1937-1941); Іркуцк; Тайшэтлаг; Краснаярскі край (1941); Омская вобл.; Дудзінка; Нарыльск (да 1945)
- Дата вызвалення: 1945 г.
Рэпрэсаваныя сваякі
Стрыечныя браты/сёстры: Пруднікаў Аляксандр Трафімавіч (1910)
Біяграфія
Пруднікаў Павал Іванавіч (творчы псеўданім Паўлюк Буравей) - беларускі паэт, празаік.
Нарадзіўся 1 (14) ліпеня 1911 г. у в. Стары Дзедзін Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні (зараз Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл.). У школьныя гады быў "юным карэспандэнтам" газет «Піянер Беларусі», «Чырвоная змена», «Беларуская вёска», «Комсомольская правда», «Крестьянская газета», «Беднота», «Ленинские искры».
У 1930 г. пасля сканчэння школы паехаў у Данбас, працаваў шахцёрам. Пасля вяртання ў Беларусь працаваў рабочым, потым у рэдакцыях газет «Беларуская вёска», «Савецкая Беларусь», карэктарам у друкарнях, рэпарцёрам у БелТА. Пасля супрацоўнікам рэдакцыі клімавіцкай раённай газеты «Камунар».
У 1932 г. выйшла першая кніга ягоных вершаў «Песні грузчыкаў». У верасні 1932 г. — студэнт Ленінградскага інстытута замежных моў, з 1933 г. студэнт Ленінградскага педінстытута. Пасля яго сканчэння ў 1937 г. стаў аспірантам Інстытута славяназнаўства АН СССР.
Арыштаваны 11 жніўня 1937 г. Этапаваны ў Бурацкую АССР, затым у Іркуцк, Омскую вобл., Краснаярскі край. У канцлагерах і ссылках знаходзіўся да 1945.
З 1946 настаўнічаў у розных школах Смаленскай вобласці. З 1952 выкладчык мовы, літаратуры і гісторыі Слабадской СШ Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.
Зноў пачаў друкавацца ў 1959. У 1968—71 гг. старшы рэдактар час. «Служба быту Беларусі». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1971 г. Значнае месца ў творчасці Паўла Пруднікава заняла тэма сталінскіх рэпрэсій: паэма «Таймыр» напісана ў 1975—87 гг., аповесці «Яжовыя рукавіцы» (1989), «Пекла» (1991); дарожны нарыс «Па знаёмых пякучых сцежках», напісаны пасля наведвання мясцін зняволення ў ваколіцах Улан-Удэ. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1992).
Памёр у Мінску 16.03.2000 г.