Розніца паміж версіямі "Русак Васіль Максімавіч (1896)"

(Новая старонка: '{{Шаблон:Фармуляр |імя па-руску=Русак Василий Максимович |дата нараджэння=04.04.1896 |ст дата на...')
 
(Біяграфія)
Радок 15: Радок 15:
 
[[Катэгорыя:Адкрыты спіс]]
 
[[Катэгорыя:Адкрыты спіс]]
  
 +
==Біяграфія==
 +
Русак Васіль Максімавіч - беларускі грамадскі і паліт. дзеяч, фалькларыст, выдавец, прадпрымальнік.
  
==Біяграфія==
+
Нарадзіўся 22.3(4.4).1896 у в. Ячава Слуцкага пав. Мінскай губ. (цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл.).  У 1-ю сусветную вайну ў чыне прапаршчыка ваяваў на Паўдн. фронце. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 член БСГ. З 1918 жыў на Случчыне; арыштоўваўся немцамі; у 1919 арыштоўваўся бальшавікамі.
 +
 
 +
У час польскай акупацыі адзін з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага камітэта; актыўны ўдзельнік антыпольскага і антысавецкага рухаў. У ліст. 1920 старшыня з’езда Случчыны, уваходзіў у склад Беларускай рады Случчыны. У час Слуцкага збройнага чыну 1920 камісар 2-га Грозаўскага палка. У 1921 інструктар Беларускай вайсковай камісіі, актыўны ўдзельнік антыпольскага падпольнага і партызанскага руху ў Зах. Беларусі.
 +
 
 +
У маі 1922 перабраўся ў Каўнас. З 1923 жыў у Чэхаславакіі. Адзін з кіраўнікоў Пражскага аб’яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый. У 1928 скончыў Пражскую вышэйшую політэхнічную школу. З 1931 узначальваў Беларускі нацыянальны камітэт у Празе. Удзельнічаў у выданні час. «Іскры Скарыны». У 1934 выдаў зборнік уласных запісаў бел. народных песень. У час 2-й сусветнай вайны член Беларускага нацыянальнага камітэта ў Празе.
 +
 
 +
У чэрв. 1945 арыштаваны савецкай ваеннай контрразведкай «Смерш». У чэрв. 1946 Ваенным трыбуналам БВА асуджаны на 10 гадоў лагераў.

Версія ад 03:48, 9 жніўня 2018

  • Дата нараджэння: 4 красавiк 1896 г.
  • Імя па-руску: Русак Василий Максимович
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Слуцкі павет (Мінская вобл., Слуцкі раён), в. Ячава
  • Пол: мужчына

  • Дзе і кім арыштаваны: Чэхаславакія, СМЕРШ
  • Дата арышту: чэрвень 1945 г.
  • Дата асуджэння: чэрвень 1946 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Вайсковы трыбунал Беларускай вайсковай акругі
  • Прысуд: 10 гадоў ППЛ

Біяграфія