Розніца паміж версіямі "Русак Васіль Максімавіч (1896)"

(Біяграфія)
 
(Не паказана3 прамежкавыя версіі таго ж удзельніка)
Радок 1: Радок 1:
 
{{Шаблон:Фармуляр
 
{{Шаблон:Фармуляр
 +
|фотаздымак=Васіль Русак.jpg
 
|імя па-руску=Русак Василий Максимович
 
|імя па-руску=Русак Василий Максимович
 
|дата нараджэння=04.04.1896
 
|дата нараджэння=04.04.1896
Радок 11: Радок 12:
 
|кім асуджаны 1=Вайсковы трыбунал Беларускай вайсковай акругі
 
|прысуд 1=10 гадоў ППЛ
 
|прысуд 1=10 гадоў ППЛ
 +
|падставы рэабілітацыі 3=У рэабілітацыі адмоўлена
 
}}
 
}}
  
[[Катэгорыя:Адкрыты спіс]]
 
[[Катэгорыя:Адкрыты спіс]]
 +
[[Катэгорыя:Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі]]
 +
[[Катэгорыя:Нерэабілітаваныя]]
 +
[[Катэгорыя:Грамадска-палітычныя дзеячы]]
 +
[[Катэгорыя:Фотаздымкі]]
  
==Біяграфія==
 
==Біяграфія==
 
Русак Васіль Максімавіч - беларускі грамадскі і паліт. дзеяч, фалькларыст, выдавец, прадпрымальнік.
 
Нарадзіўся 22.3(4.4).1896 у в. Ячава Слуцкага пав. Мінскай губ. (цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл.).  У 1-ю сусветную вайну ў чыне прапаршчыка ваяваў на Паўдн. фронце. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 член БСГ. З 1918 жыў на Случчыне; арыштоўваўся немцамі; у 1919 арыштоўваўся бальшавікамі.
+
Нарадзіўся 4 красавіка 1896 г. у в. Ячава Слуцкага пав. Мінскай губ. (цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл.).  Прымаў удзел у Першай сусветнай вайне ў чыне прапаршчыка. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 член Беларускай сацыялістычнай грамады, адзін з лідараў Беларускай рады беларусаў-вайскоўцаў Паўночнага фронту, удзельнік Беларускага ваайсковага з'езда ў Віцебску. Удзельнік Першага ўсебеларускага кангрэса ў Мінску (снежань 1917 г.). З 1918 жыў на Случчыне. Увосень 1918 г. арыштаваны немцамі, вызвалены ў снежні.
 +
 
 +
У сакавіку 1919 года арыштаваны бальшавікамі, але праз месяц без выстаўлення абвінавачання выпучаны пад заклад 3 тыс. рублёў, якія сабралі мясцовыя сяляне. Усё лета хаваўся ад ЧК у сялянскіх хатах. У час польска-савецкай вайны актыўны ўдзельнік антыпольскага падпольнага руху, сябра Слуцкага Беларускага нацыянальнага камітэта, кіраваў беларускім хорам «Папараць-Кветкі», разам з яе драматычнай дружынай ездзіў па павеце са спектаклямі, у якіх браў удзел як артыст пад псеўданімам Базыль Карусь.
  
У час польскай акупацыі адзін з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага камітэта; актыўны ўдзельнік антыпольскага і антысавецкага рухаў. У ліст. 1920 старшыня з’езда Случчыны, уваходзіў у склад Беларускай рады Случчыны. У час Слуцкага збройнага чыну 1920 камісар 2-га Грозаўскага палка. У 1921 інструктар Беларускай вайсковай камісіі, актыўны ўдзельнік антыпольскага падпольнага і партызанскага руху ў Зах. Беларусі.
 
У маі 1922 перабраўся ў Каўнас. З 1923 жыў у Чэхаславакіі. Адзін з кіраўнікоў Пражскага аб’яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый. У 1928 скончыў Пражскую вышэйшую політэхнічную школу. З 1931 узначальваў Беларускі нацыянальны камітэт у Празе. Удзельнічаў у выданні час. «Іскры Скарыны». У 1934 выдаў зборнік уласных запісаў бел. народных песень. У час 2-й сусветнай вайны член Беларускага нацыянальнага камітэта ў Празе.
+
У канцы 1922 года з рэкамендацыі прадстаўніцтва БНР у Коўне выязджае на вучобу ў Чэхаславаччыну, дзе ўвосень 1923 года паступае ў Пражскую вышэйшую тэхнічную школу на агранамічны факультэт. У часе вучобы актыўна ўдзельнічае ў грамадска-палітычным жыцці беларускай эміграцыі: уваходзіць у Загранічную групу БПСР, адзін з кіраўнікоў Аб'яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый за граніцай і Заходняй Беларусі (АБСА), працуе ў Беларускім (Крывіцкім) культурна-асветным таварыстве імя Ф. Скарыны, супрацоўнічае з часопісам «Перавясла» ды інш. Пасля атрымання вышэйшай адукацыі застаецца жыць у Празе.
 +
 
 +
З 1923 жыў у Чэхаславакіі. Узяўшы шлюб з чэшскай дзяўчынай, паспяхова займаецца прадпрымальніцтвам. Адзін з кіраўнікоў Пражскага аб’яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый. У 1928 скончыў Пражскую вышэйшую політэхнічную школу. З 1931 узначальваў Беларускі нацыянальны камітэт у Празе, за свой кошт падрыхтаваў і выслаў у Лігу Нацый мемарандумы на французскай мове ў абарону нацыянальных і сацыяльных праў беларускага народу. У 1934 годзе выдаў на лацінцы «Biełaruski śpieŭnik», фундаваў выданне часопіса «Iskry Skaryny». У 1936 годзе разам з украінцамі-эмігрантамі арганізаваў у Празе сумесны беларуска-ўкраінскі фэст народнай песні. Улетку 1939 года выдаў на нямецкай мове інфармацыйную брашуру «Bielarus — Weissruthenien» з этнаграфічнай мапай Беларусі. У 1941 годзе паводле асабістага праекта з дапамогай А. Жука выдаў паштоўкі з гербам Пагоня, які спалучаў беларускага вершніка і імянны знак Францішка Скарыны (сонца з маладзіком).
 +
 
 +
У час Другой сусветнай вайны член Беларускага нацыянальнага камітэта ў Празе. У часе нацысцкай акупацыі Прагі хаваў у сябе дзве габрэйскія сям'і, дапамог ім атрымаць пасведчанні, што яны беларусы. Быў запрошаны на Другі Усебеларускі кангрэс у Мінску, аднак удзелу ў ім не прыняў. У час візіту ў Менск сустракаўся з Радаславам Астроўскім, Кастусём Езавітавым, Міхасём Гузоўскім.
  
У чэрв. 1945 арыштаваны савецкай ваеннай контрразведкай «Смерш». У чэрв. 1946 Ваенным трыбуналам БВА асуджаны на 10 гадоў лагераў.
+
2 чэрвеня 1945 г. арыштаваны ў Празе савецкай ваеннай контрразведкай «Смерш» за "антысавецкую дзейнасць у эміграцыі". 2 чэрвеня 1946 г. Вайсковым трыбуналам Беларускай вайсковай акругі асуджаны на 10 гадоў лагераў. Памёр у лагеры 23 жніўня 1954 года.

Актуальная версія на 12:07, 9 жніўня 2018

Васіль Русак.jpg
  • Дата нараджэння: 4 красавiк 1896 г.
  • Імя па-руску: Русак Василий Максимович
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Слуцкі павет (Мінская вобл., Слуцкі раён), в. Ячава
  • Пол: мужчына

  • Дзе і кім арыштаваны: Чэхаславакія, СМЕРШ
  • Дата арышту: чэрвень 1945 г.
  • Дата асуджэння: чэрвень 1946 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Вайсковы трыбунал Беларускай вайсковай акругі
  • Прысуд: 10 гадоў ППЛ
  • Падставы рэабілітацыі: У рэабілітацыі адмоўлена

Біяграфія